Міжнародны дзень абароны дзяцей

03.06.2024
У першы дзень лета ўся наша краіна адзначае свята - Дзень абароны дзяцей. Дзяцінства застанецца для кожнага з нас самай незабыўнай і самай шчаслівай парой. Мы, дарослыя, павінны абараняць правы і інтарэсы дзяцей, каб яны змаглі вырасці шчаслівымі і поўнымі сіл для новых дасягненняў. У гэты дзень у нашай установе дашкольнай адукацыі ўвесь дзень быў прысвечаны правядзенню мерапрыемстваў да гэтага свята. З самай раніцы на групавой пляцоўцы дзіцячага сада гучала святочная музыка, якая стварала атмасферу радасці. была праведзена тэматычныя гутаркі “Што за свята – Дзень абароны дзяцей”, “Я будучае маёй краіны”. Дзеці на асфальце каляровымі крэйдамі намалявалі прыгожыя малюнкі, дзе можна было ўбачыць прыгажосць роднай прыроды, сваіх сяброў і сваіх родных. Усе малюнкі былі розныя, але аб’яднаны адной агульнай тэмай “Шчаслівае дзяцінства”. Дзень прайшоў насычана і цікава, даставіў нашым выхаванцам шмат радасці, а значыць - прайшоў на ўра.

поделиться в: