Выпускны баль у дзіцячым садзе
31.05.2024Дзіцячы выпускны - гэта першае самастойнае падвядзенне вынікаў, усведамленне дасягненняў і хвалюючае чаканне маючых адбыцца падзей.
Незвычайная мітусня панавала перад пачаткам свята: бацькі дрыгатліва папраўлялі пышныя ўборы юных прынцэс. Хлапчукі ж захоўвалі маўклівую дзелавітасць... і вось пад урачыстую музыку выхаванцы выйшлі на сцэну. У гэты дзень для сваіх блізкіх яны падрыхтавалі сапраўдны канцэрт - спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. А дарослыя падтрымлівалі выпускнікоў бурнымі апладысментамі і не хавалі радасці, ганарачыся поспехамі сваіх дзяцей.