Блін гарыць.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.
Змест:Гуляючыя чэрцяць на зямлі круг, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спінай да круга на адлегласці 3 – 4 м., гаворыць: “Блін гарыць!”. Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы у яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміці каго-небудзь з ігракоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца. Лавеец мае права пляміць ігракоў, якія знакодзяцца са знешняго боку круга.
Золата.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці рэакцыі, спрытнасці, назіральнасці.
Інвентар:“Золата” – невялікі каменьчык, гузік, манета.
Змест гульні:Гуляючыя садзяцца ў рад. Вядучы непрыкметна хавае “золата” ў руках каго-небудзь з ігракоў. Потым ён адыходзіць на 3 – 4 крокі і крычыць: “Золата, да мяне!”Той, у каго схавана “золата”, павінен усхапіцца і бегчы да вядучага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць іграка з “золатам”. Калі яму не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, калі ж удаецца, - ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца. Гуляючыя не павінны падаваць выгляду, што “золата” ў іх няма.
Міхасік.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.
Інвентар:Абручы або кольцы.
Змест гульні:Для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў, але па колькасці іх павінна быць на адно менш, чым ігракоў.Кольцы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца ігракі. Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!Лапаточкі абувай, абувай!Гучыць музыка, ігракі, танцуючы, рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Ігрок, які застаўся без “лапцяў”, з гульні выбывае. Пасля гэтага забіраецца адзін абруч і гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін ігрок. Ён лічыцца пераможцам. Ігракі маюць права заняць месца ў адным з абручоў толькі пасля заканчэння музыкі. Рухаюцца по крузе, састаўленым з кольцаў, дазваляецца толькі з яго знешняга боку.
Церамок.
Мэты:Садзейнічаць развіццю ўмення трапна кідаць мяч, спрытнасці, хуткасці.
Інвентар:Мяч.
Змест гульні:Кожны ігрок (акрамя вядучага) малюе сабе маленькі кружок – “церамок”. Вядучы, стоячы ўбаку, падкідае мяч угару. У гэты час усе гуляючыя мяняюцца “церамкамі”, перабягаючы з кружка ў кружок. Вядучы ловіць мяч і кідае ў іграка, які не паспеў перабегчы і заняць “церамок”. Калі мяч трапіць у яго, вядучы становіцца ў свабодны “церамок”, а няспрытны ігрок пачынае вадзіць. Нельга кідаць мяч у іграка, які паспеў заняць “церамок”.
Абарона крэпасці.
Мэты:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, вокамера, умення моцна і трапна кідаць мяч.
Інвентар:Два мячы, стул.
Змест гульні:Удзельнікі гульні выбіраюць вядучага і становяцца ў круг. Пасярод круга ставяць стул і кладуць на яго мяч. Другі мяч – у аднаго з удзельнікаў гульні. Гуляючыя перакідаюць яго адзін аднаму, стараючыся выбраць зручны момант і збіць мяч, які ляжыць на стуле. Вядучы, стоячы каля стула, адбівае або ловіць мяч: абараняе крэпасць. Ігрок, якому ўдасцазбіць мяч, становіцца вядучым.Варыянт гульні.Калі вядучы зловіць мяч, то ігрок, які яго кідаў, выбывае з гульні. Перамагае той вядучы, які выведзе з гульні большую колькасць удзельнікаў.
Барада.
Мэты:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, каардынацыі рухаў.
Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць вядучага і завязваюць яму рукі за спіной, або ён за спіной трымае адной рукой запясце другой, якой і ловіць ігракоў. Тыя разбягаюцца па пляцоўцы, а вядучы стараецца ўхапіць пальцамі каго-небудзь з іх. Калі гэта яму ўдаецца, то злоўлены замест яго становіцца “барадой”. Вядучы не павінен расчэпліваць рукі. Вядучаму не дазваляецца даганяць увесь час аднаго і таго ж іграка. Новаму вядучаму нельга адразу лавіць таго, хто толькі што быў “барадой”.
Браднік
.Мэты:Садзейнічаць развіццю спрытнасці, пачуцця прасторы, увагі.
Змест гульні:Гуляючыя пры дапамозе лічылкі выбіраюць “рыбака” і завязваюць яму вочы. Затым пляскаючы у далоні, ходзяць вакол яго, а ён ловіць іх. Калі на шляху “рыбака” сустракаецца перашкода (яма, слуп, сцяна і да т.п.), дзеці гавораць яму: “Глыбока”; калі ён абыходзіць гэтую перашкоду, гавораць: “Мяльчэй”, а калі абыдзе – “Мелка”. Злавіўшы іграка, “рыбак” павінен назваць яго імя. Калі адгадае, то злоўлены ігрок становіцца “рыбаком” і гульня пачынаецца зноў, а калі не – дзеці крычаць: “Жабу злавіў” і рыбак адпускае іграка. У час гульні дзеці перамяшчаюцца толькі павольна.
Гарачае месца.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці, вынослівасці.
Змест гульні:На зямлі абазначаецца “гарачае месца” – круг дыяметрам каля 2 м. Выбіраюць вядучага. Ён становіцца на некаторай адлегласці ад “гарачага месца” і ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў “гарачае месца”. Той, каго вядучы запляміць, становіцца яго памочнікам, і яны разам ловяць астатніх. Зх павілічэннем ліку памочнікаў забягаць у “гарачае месца” становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Той, хто трапіць туды, можа адпачыць там некаторы час, але затым павінен выбегчы і паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца. Ігрок, які трапіў у “гарачае месца”, адпачывае там, а затым зноў пакідае яго. Злоўленым лічыцца той, да каго вядучы дакрануўся рукой.
Гусі ляцяць!
Мэты:Садзейнічаць развіццю ўвагі, каардынацыі рухаў, кемлівасці.
Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць вядучага, а самі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падае каманды: “Гусі ляцяць!”, затым: “Качкі ляцяць!”, “Вароны ляцяць!”, “Шпакі ляцяць!” і г.д. ігракі падымаюць рукі ўгору і махаюць імі, нібы птушкі крыламі, пры гэтым гучна гавораць: “Ляцяць!”. Потым хутка апускаюць рукі. Час ад часу вядучы спрабуе заблытаць ігракоў, кажучы: “Карасі ляцяць!”, “Зайцы ляцяць!”. Гуляючыямогуць дапусціць памылкі і памахаць крыламі. Той з ігракоў, хто памыліўся, атрымлівае штрафное ачко. Перамагае той ігрок, які ні разу не памыліўся. Праз пэўны час (по дамоўленнасці) гуляючыя мяняюць вядучага.
Лес, балота, возера.
Мэты:Садзейнічаць развіццю ўвагі, спрытнасці, мыслення.
Змест гульні:Чэрціцца круг такога памеру, каб у ім маглі змясціцца ўсе ігракі, а непадалёку – тры кругі прыблізна на аднолькавай адлегласці ад першага.У першы круг становяцца ўсе гуляючыя, а астатнія кругі абазначаюць “лес”, “балота”, “возера”. Вядучы называе звера, птушку, рыбу ці любую іншую істоту і хутка лічыць да ўмоўнага ліку. Усе бягуць, і кожны становіцца ў той круг, які, на яго думку, адпавядае месцу пражывання названага звера, птушкі і т.п. пераможцам лічыцца той, хто ні разу не памыліўся за ўсю гульню.Мяняць круг, у які прыбег, неельга. Калі ігрок хоць адной нагой стане не ў той круг, ён выбывае з гульні або атрымлівае штрафное ачко. Той, хто не дабег да круга ці прыбег апошнім, таксама атрымлівае штрафное ачко. Набраўшы 3 – 5 штрафных ачкоў, ігрок выыбывае з гульні.
Лянок.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.
Змест гульні:Перад пачаткам гульні выбіраюць вядучага. Затым на зямлі чэрцяць кружкі – “гнёзды”, якіх павінна быць на 2 – 3 менш, чым гуляючых. Пасля гэтага ўсе становяцца ў агульны круг і бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па крузе і робіць розныя рухі: прысядае, падскоквае іг.д. гуляючыя не разнімаючы рук, павінны паўтараць іх. Нечакана вядучы камандуе: “Садзі лянок!”. Кожны ігрок імкнецца заняць “гняздо”. Той, хто не зойме, лічыцца “пасаджаным”, і яго “садзяць” у “гняздо”, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паўтараецца. Перамагае той, хто зойме апошняе свабоднае “гняздо”.
Паляванне на лісаў.
Мэты:Садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.
Змест гульні:Гуляючыя выбіраюць “паляўнічага” і пяць “лісаў”. Астатнія, узяўшыся за рукі, утвараюць некалькі маленькіх кругоў, якія раўнамерна размяшчаюцца на пляцоўцы. Кожны круг – гэта “нара”, дзе жыве адзін “ліс”. Каля кругоў бегае “ліс”, у якога няма “нары”. За ім ганяецца “паляўнічы”. Як толькі “ліс”залазіць у якую-небудзь “нару”, то “ліс”, што ў ёй знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад паляўнічага ў другую “нару”. Злоўлены “ліс” становіцца “паляўнічым”. У кожнай “нары” павінен жыць толькі адзін “ліс”. “паляўнічы” не мае права лавіць “ліса”, які схаваўся ад яго ў круг (“нару”).