Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Нашы новыя сябры: выхаванцы ДУА "Мядзельскі ВПК яслі-сад - сярэдняя школа"

ДУА "Мядзельскі ВПК яслі-сад - сярэдняя школа"

З гэтага дзіцячага сада мы атрымалі толькі адзін ліст і прыйшоў ён амаль у канцы праекта. Ліст быў ад выхаванца старшай групы, які расказаў аб экскурсіі ў Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. У ім вельмі шмат усяго цікавага: басейн, аэрахакей, настольны футбол і шмат розных трэнажораў. Нам таксама захацелася наведаць гэтае выдатнае месца. Шкада, што дзеці гэтага дзіцячага сада так позна напісалі нам ліст. Мы думаем, што яны маглі б расказаць нам шмат цікавага.

свернуть

Нашы новыя сябры: выхаванцы ДУА "Халапеніцкі яслі-сад"

ДУА "Халапеніцкі яслі-сад" Крупскага р-на, Мінскайвобласці, аг. Халапенічы, вул. К.Маркса 

Выхаванцы гэтага дзіцячага сада пачалі сваё знаёмства з намі з расповеду аб экскурсіі на малаказавод. Ён знаходзіцца ў пасёлку, у якім жывуць дзеці і называецца Халапеніцкі вытворчы ўчастак  ААТ "Здравушка-мілк", і знаходзіцца недалёка ад дзіцячага сада на вуліцы Калініна, дом 16. Экскурсія была вельмі цікавая, пазнавальная і займальная. Нам вельмі спадабаўся ліст рабят з гэтага дзіцячага сада. Яны даслалі шмат фотаздымкаў і малюнкаў. Калі выхавацель чытала ліст, мы разглядалі фатаграфіі. Было адчуванне, як быццам мы самі схадзілі на гэты малаказавод.

У другім лісце выхаванцы гэтага сада расказалі нам пра экскурсію ў гарадскую бібліятэку, якая знаходзіцца ў будынку Дома культуры. У Доме культуры да гэтага часу праводзяцца розныя мерапрыемствы, працуюць гурткі па запытах і інтарэсах жыхароў пасёлка. А яшчэ дзеці гэтага дзіцячага сада расказалі нам аб збудаванні былога дамініканскага манастыра, які быў пабудаваны ў 1703 годзе. Спачатку будынак быў драўляны, з часам будынак з дрэва замянілі на каменны. Найбольш мы здзівіліся, калі даведаліся, што будынак кляштара ў 1930 годзе аддалі пад Дом культуры. Нам вельмі спадабаліся лісты з дзіцячага сада. У ім шмат груп і мы перапісваліся з некалькімі, таму апавяданні пра экскурсіі пераклікаліся.  Дзеці адной з груп падрабязна расказалі нам аб вытворчасці сыру. Даслалі шмат фотаздымкаў.

Дзеці з гэтага сада даслалі нам тры лісты.

 

свернуть

Нашы новыя сябры: выхаванцы ДУА "Яслі-сад №22 г. Маладзечна"

ДУА "Яслі-сад №22" г. Маладзечна, вул. Гідратэхнікаў, д.10

Дзіцячы сад знаходзіцца на ўскраіне горада недалёка ад лесу. На тэрыторыі дзіцячага сада растуць дрэвы, кветкі, пасаджаны агарод. Нядаўна бацькі выхаванцаў разам з выхавацелямі і сваімі дзецьмі разбілі на тэрыторыі дзіцячага сада фруктовы сад.

Дзеці вельмі любяць наведваць парк горада, у якім у любую пару года весела і цікава. Яшчэ адно ўпадабанае месца наведвання - гэта аквапарк, у якім дзеці маюць магчымасць прымаць водныя працэдуры і ўзімку, і ўлетку.

Выхаванцы гэтага дзіцячага сада вельмі дружныя і дапытлівыя. З асаблівай цікавасцю расказалі нам у адным з лістоў аб сваёй экскурсіі ў царкву. Царква называецца "Пакравы Прасвятой Багародзіцы". Усяго ў Маладзечне тры царквы, але экскурсія была менавіта ў гэтую, таму што яна знаходзіцца недалёка ад дзіцячага сада. Пра царкву расказаў бацюшка Аляксандр, які служыць у ёй ужо даўно. Сам храм быў пабудаваны ў 1871 годзе. Бацюшка правёў дзецям экскурсію па царкве, расказаў для чаго прызначаны кожны куток у царкве, у якія памяшканні нельга ўваходзіць жанчынам і дзяўчынкам, якія святыя таінствы праводзяць у храме. Экскурсія вельмі ўразіла дзяцей і яны даслалі ў сваім лісце шмат малюнкаў з выявай храма.

Усяго дзеці з гэтага саду даслалі два лісты. 

 

 

свернуть

Нашы новыя сябры: выхаванцы ДУА "Навасельскі яслі-сад"

 

ДУА "Навасельскі яслі-сад", Мінская вобл., Мінскі р-н., аг. Наваселле, вул Школьная, 4

Дзеці гэтага дзіцячага сада пачалі з намі сваё знаёмства з расповеду пра першы снег. Яны вельмі любяць зіму і таму, з такім захапленнем расказалі нам пра першы снег, першы снегавік і намалявалі нам шмат малюнкаў на гэтую тэму.

Першы снег 

У другім сваім лісце выхаванцы гэтага дзіцячага сада расказалі пра Дзень беларускай мовы, які праходзіў у іх 21 лютага. Мы, вядома, вельмі здзівіліся, таму што мы таксама, як і дзеці Навасельскага дзіцячага сада, наведваем сельскі дзіцячы сад і ўсё навучанне і зносіны ў нас праходзяць на беларускай мове. А дзеці аг. Наваселле размаўляюць на роднай мове толькі ў спецыяльны дзень. 

Выхавацелі зрабілі гульню для дзяцей і даслалі нам спасылку на відэа гэтай гульні. Мы паглядзелі яе ўсе разам і нам гульня вельмі спадабалася. 

Беларусь мая сінявокая

У трэцім лісце выхаванцы Навасельскага дзіцячага сада нам расказалі пра Храм, які знаходзіцца вельмі блізка каля дзіцячага сада. Храм носіць імя Раства Хрыстова. Дзеці не патрапіл іўнутр храма, на момант прагулкі ,царква не працавала. Але затое ўдалося пагуляць па тэрыторыі каля храма. Выхаванцам вельмі спадабалася прагулка і расказ выхавацеля. Усім захацелася вярнуцца ў храм са сваімі бацькамі. 

Прагулка да храма Раства Хрыстова.

Выхаванцы гэтага дзіцячага сада напісалі нам тры лісты.

свернуть

Нашы новыя сябры: выхаванцы ДУА "Заямнаўскі дзіцячы сад"

 

ДУА "Заямнаўскі дзіцячы сад", Стаўбцоўскі р-н, аг.Заямнае, вул. Сонечная, д.2

Дзеці гэтага дзіцячага сада пачалі сваё знаёмства з намі з расповеду пра экскурсію ў бібліятэку. Дзяцей уразіла вялізная колькасць кніг і часопісаў, якія знаходзяцца ў гарадской бібліятэцы. Бібліятэкары распавялі пра правілы карыстання кнігамі, пра тое, што кнігі трэба вяртаць у бібліятэку чыстымі, з усімі старонкамі і тую колькасць, якую ўзялі. Гэтак жа дзецям распавялі, як знаходзіць патрэбную кнігу і каб яе знайсці наступны раз - трэба паставіць на сваё месца. У канцы экскурсіі бібліятэкары падрыхтавалі дзецям сюрпрыз: кожнаму падарылі часопісы і памяткі. Дзеці засталіся задаволены і захацелі прыйсці ў бібліятэку яшчэ раз.

Дзеці гэтага саду напісалі нам толькі адзін ліст.

 

свернуть

Изображение

 

Мэта мерапрыемства - выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага акружэння, развіццё звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў аб сваёй малой радзіме аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

  Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і "заняткаў па жывым слове", арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўцягванне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць у выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектаў населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.

Умовы праекта прадугледжваюць афармленне ва ўстановах дашкольнай адукацыі альбома "Мая малая радзіма ў лістах да сяброў" для фіксацыі вынікаў перапіскі, стварэнне раённых электронных кніг з апавяданнямі і малюнкамі дашкалят аб сваёй малой радзіме. Вынікам усяму стане стварэнне электроннай кнігі "Міншчына ў апавяданнях і малюнках дашкалят".

https://moiro.by/направления/воспитательная-работа/направления-воспитательной-деятельности/гражданское-и-патриотическое-воспитание/областной-социально-педагогический-проект-письмо-другу

свернуть

Дзённік праекта

01.06.2022
ракі У рамках праекта “Ліст сябру” мы расказалі нашым новым сябрам пра раку Ілью, якая працякае на тэрыторыі нашага аграгарадка. Мы падзяліліся сваімі ўраджаннямі пасля экскурсіі да рэчкі ў летні час. Адным цёплым летнім днём, калі надвор’е стаяла добрае, сонейка радавала нас сваімі промнямі, а на небе не было ніводнай хмаркі мы адправіліся на экскурсію . Па дарозе, якая вяла да ракі, мы ўбачылі шмат розных дрэў, на якіх сядзелі птушкі і прыгожа спявалі свае песенкі, насустрач ехалі па праезджай часцы розныя машыны, на іх нам таксама было цікава паглядзець, падчас нашай экскурсіі мы ўспомнілі пра правілы паводзін ў прыродзе; прыйшоўшы да ракі, выхавацель расказвала нам пра расліны і жывёл, якія жывуць каля ракі. Падышоўшы бліжэй да вады, мы ўбачылі маленькіх рыбак, якія мітусіліся ў розныя бакі. Каля ракі мы пагулялі ў гульню “Ручаёк”, паназіралі за цячэннем ракі, паслухалі гудзенне пчолак, стракоз. Нам было вельмі цікава, Экскурсія ў школу Наведалі мы і нашу школу, яна з’яўляецца гонарам нашага аграгарадка якая была названа ў гонар імя А. А. Грымаця. Падчас нашай экскурсіі ў школу мы ішлі сцежкай цераз парк і ў ім спыніліся на хвілінку, каб палюбавацца дрэвамі, птушкамі, якія пералятаюць з дрэўца на дрэўца і спяваюць свае песенкі. Увесь час па дарозе мы ішлі дружна, адзін за адным і спявалі песенкі. Як толькі мы прыйшлі ў школу, нас сустрэлі дзеці і іх настаўнікі, яны праспявалі нам прыгожую песенку пра школу і мы з задавальненнем яе праслухалі, потым адзін з настаўнікаў прапанаваў нам пазнаёміцца з кабінетамі, якія ў іх ёсць. Першым месцам якое мы наведалі, была бібліятэка, ў якой было шмат розных кніг, з рознай вокладкай, нам дазволілі самастойна разгледзіць кнігі, якія роўненька і акуратна стаялі на сваіх паліцах. Пасля бібліятэкі мы папалі ў сталовую, там так смачна пахла, што нам захацелася есці, мы пазнаёміліся з паварамі, якія гатуюць ежу для дзяцей, пасядзелі на лавачках за сталамі, мы ўбачылі, што двое школьнікаў дзяжурылі па сталовай, і з радасцю расказалі настаўніку і паварам, што мы таксама дзяжурым у нашым дзіцячым садзе і дапамаем накрываць на стол перад абедам. Пасля сталовай мы пайшлі ў спортзалу, гэта памяшканне было вельмі даўгое і высокае, у спортзале нас ўжо чакалі яшчэ адныя школьнікі, з якімі мы пагулялі ў розныя гульні. Наступным была актавая зала,наша будучая настаўніца расказала як дзеці выступаюць: пяюць песні, паказваюць розныя спектаклі, танцуюць. Мы абрадаваліся, даведаўшыся, што нам сёння пакажуць спектакль. Казка была вельмі цікавая. Пасля актавай заді мы адправіліся ў музей школы, там нас сустрэла бабка-гаспадыня, якая паказала розныя прадметы , якімі карысталіся нашы продкі, пасля азнаямлення з музеям бабка -гаспадыня прапанавала нам пагуляць у гульню “Гарлачык”, “Гарачая бульба”, нам было весела. Пасля музея мы адправіліся ў галоўны кабінет, гэта будучы наш клас, настаўнік нас пазнаёміў з дзецьмі, якія вучуцца ў гэтым класе, нам прапанавалі пасядзець за партамі, пагуляць у настольныя гульні. Вярнуўшыся ў наш дзіцячы сад, на занятках мы шмат чаго цікавага ўспомнмлі пра школу і рашылі напісаць ў лісце нашым новым сябрам пра экскурсію. Экскурсія ў пажарную частку На экскурсіі мы даведаліся шмат усяго цікавага: пажарныя нам расказаі, як змагаюцца з агнём, колькі людзей яны выратавалі; пазнаёмілі нас з рознымі прыладамі працы, якімі карыстаюцца пажарныя пры тушэнні агню і якія патрэбнны ім для таго, каб абараніць сябе, сваё цела ад агню і дыму , нам далі прымерыць пажарную каску і касцюм, у якім можна заходзіць у агонь і заставацца ў бяспецы, а колькі радасці было ў нас , калі мы ўбачылі пажарную машыну, якая была велічэзнай, чырвонага колеру з блакітнымі і белымі палоскамі, нам дазволілі пасядзець у машыне. Працаўнікі пажарнай службы запыталіся ў нас правілы пажарнай бяспекі, мы адказывалі на іх пытанні правільна. Разам з пажарнымі пагулялі ў гульню “ Пажарныя на працы”, мы адчувалі сябе сапраўднымі выратавальнікамі. Экскурсія ў УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» У нашым аграгарадку ёсць аграрны каледж які мы наведалі з мэтай ранняй прафарыентацыі, там мы даведаліся пра прафесіі, якія атрымліваюць студэнты пасля заканчэння навучання па спецыяльнасцях ветэрынарная медыцына і заатэхнія. Першае памяшканне, якое мы наведалі , была лабараторыя «Электроннае мікраскапіраванне» З дапамогай сучасных, падключаных да кампутарнай тэхнікі мікраскопаў, мы даведаліся, што з яго дапамогай можна разгледзець і даследаваць будову клетак, тканін, органаў. Акрамя гэтага, убачылі з чаго складаецца кропля крыві. Наступным пунктам азнаямлення была лабараторыя «Анатомія і фізіялогія» Выкладчыкі каледжа з вялікім задавальненнем пазнаёмілі нас з муляжамі будовы цела жывёлы, птушкі. А таксама расказалі і паказалі, як у курыцы зараджаецца, а затым з'яўляецца яйка, для чаго прызначана і якога памеру сэрца ў кошкі, каровы. Таксама дазволілі разгледзець інструменты, якія выкарыстоўваюць ветэрынарныя лекары для агляду і лячэння жывёл. Мы ўдзельнічалі ў першасным аглядзе ягня: праслухоўвалі яго сэрцабіццё, дыханне, агледзелі вушы і вочы жывёлы. Яшчэ адно незвычайнае для нас месца ў каледжы, з якім мы пазнаёміліся, быў музейны пакой. У гэтым пакоі беражліва захоўваюць абсталяванне, прыборы, якія выкарыстоўвалі ветэрынары ў былыя часы. У ёмістасцях са спецыяльнай вадкасцю захоўваюцца ўзоры тканіны і органаў жывёл, у якіх ёсць прыкметы розных захворванняў. Ёсць у каледжы і музейны пакой, у гэтым пакоі беражліва захоўваюць абсталяванне, прыборы, якія выкарыстоўвалі ветэрынары ў былыя часы. У ёмістасцях са спецыяльнай вадкасцю захоўваюцца ўзоры тканіны і органаў жывёл, у якіх ёсць прыкметы розных захворванняў. Дзякуючы экскурсіі, мы змаглі ўбачыць многа цікавага, раскрылі шмат загадак, дакрануліся да адной з самых высакародных спецыяльнасцей - ветэрынарнай медыцыны. Экскурсія ў царкву і касцёл Наша вёска называецца Ілля ў гонар Святога прарока Іллі. Царкву спачатку пабудавалі і назвалі ў гонар гэтага прарока, а потым ужо і вёску, і рэчку назвалі гэтак жа. Другога жніўня ўся наша вёска адзначае свята Святога Прарока, а заадно і свята ўсяго нашага пасёлка. У царкву прыязджае вельмі шмат людзей. Ідзе прыгожая служба, хрэсны ход па вёсцы. А потым на галоўнай плошчы нашага пасёлка паказваюць канцэрт. Прыязджаюць забавы, прадаюць папкорн і салодкую вату, а яшчэ пеўнікі - гэта такія лядзяшы на палачках. Бацькі і дзеці весяляцца цэлы дзень. Дзеці катаюцца на надзіманых горках, скачуць на батуце. А яшчэ прадаецца шмат цацак і дзеці ўгаворваюць бацькоў ім гэта купіць. Яшчэ ў пачатку нашай вёскі стаіць прыгожы каменны касцёл. Алеся Аляксандраўна расказала, што адразу гэта быў касцёл, потым у вайну яго ледзь не разбурылі поўнасцю . Пасля вайны яго адрамантавалі і зрабілі малаказавод. А потым зноў адрамантавалі і зрабілі касцёл. На вялікія святы бацькі водзяць нас і ў царкву і ў касцёл. Шмат народу прыходзіць у царкву і касцёл калі свята альбо вяселле. Экскурсія ў краеветчыскі музей У рамках абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта «ліст сябру», з мэтай ажыццяўлення прафарыентацыйнай дзейнасці была арганізавана экскурсія для выхаванцаў ДУА «Ільянскі Яслі - сад» у музей УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж». Экскурсію для нас падрыхтавалі і правялі навучэнцы каледжа-удзельнікі краязнаўчага гуртка "Спадчына". Мы з цікавасцю разглядалі ўсе экспанаты музея. Асабліва зацікавіў маленькіх наведвальнікаў раздзел экспазіцыі, які распавядае пра выкладчыкаў каледжа, бо многія з педагогаў з'яўляюцца іх бацькамі, бабулямі і дзядулямі, якіх хлопцы з задавальненнем даведаліся на фотаздымках. Экскурсія ў музей “Беларуская хатка” У нашай дашкольнай установе ёсць вельмі цікавы пакой, там захоўваюцца розныя старадаўнія рэчы, якімі карысталіся бабулі і дзядулі нашых бацькоў. Ёсць такія прадметы сярод іх, якія нам былі не знаёмы, пакуль мы не схадзілі на экскурсію і не даведаліся пра іх прызначэння. Напрыклад, самапрадка, маслабойка, прач, серп. Пасля знаёмства з усімі прадметамі, мы разам з выхавацелямі праводзім экскурсію для нашых гасцей. А для сяброў па перапісцы мы падрыхтавалі вертуальную экскурсію па музею.
развернуть

ПІСЬМО СЯБРУ

01.06.2022
Здравствуйте! Наши дорогие друзья! Нам очень понравился ваш рассказ. И мы с удовольствием покупаем в наших магазинах продукцию ОАО «Здравушка Милк» Мы решили на этот раз рассказать в этом письме про экскурсию в УО «Ильянский государственный аграрный колледж». Аграрный колледж - учреждение образования, которое должен закончить каждый, кто хочет лечить животных, ухаживать за ними. Здесь можно получить профессию ветеринар и зоотехник. Придя в это учреждение мы посетили лабораторию «Электронное микроскопирование». С помощью современных, подключённых к компьютерной технике, микроскопов, увидели, из чего состоит капля крови, рассмотрели под увеличением волосяную луковицу. В колледже много лабораторий и мы сходили ещё в одну: « Анатомия и физиология сельскохозяйственных животных». Там нас познакомили с муляжами строения тела животного, птицы. Мы с интересом узнали где и как у курицы зарождается, а затем появляется яйцо; для чего предназначено и какого размера сердце у кошки, собаки, кролика. Участвовали в первичном осмотре ягнёнка. В колледже есть ещё одно необычное место, которое мы также посетили - музей. Здесь, в музейной комнате, бережно сохраняют инструменты , приборы, которые использовали ветеринарные специалисты в прежние времена, а в специальных баночках в жидкости хранятся образцы тканей и органов животных, в которых есть признаки заболеваний. Дорогие друзья! Мы так же приглашаем вас к нам в гости, и хотим чтобы и вы, так же как и мы, посетили наш колледж. Приезжайте! Будем ждать!
развернуть

Моменты торжественного открытия детского сада

История дошкольного учреждения

В 1984 году в д. Илья началось возведение детского сада. Строительство дошкольного учреждения осуществлял "Ильянский совхоз-техникум", в ведомстве которого учреждение находилось до 2000-го года. Это было первое типовое учреждение для детей дошкольного возраста, введённое в действие в апреле 1986 года. До этого времени все дошкольники размещались в двух приспособленных зданиях с печным отоплением, без канализации и водопровода. Одно из них было для детей дошкольного возраста, другое для детей ясельного возраста. Для дневного сна детей использовались раскладушки. Рассчитано учреждение было на 50 мест, что крайне мало для посёлка такого типа. Не велик был состав педагогов а так же их профессионализм , воспитатели не имели специального дошкольного и педагогического образования. В апреле 1986 года торжественно было открыто новое здание детского сада, оно было построено по типовому проекту со всеми бытовыми удобствами. В саду имеется отдельный музыкальный зал, медицинский блок, оборудованный пищеблок. Проектная мощность составляла 180 мест. Возглавила новое дошкольное учреждение Ольшевская Лина Ивановна. На её плечи легли заботы по устранению неполадок ( а их было много в самом здании), по благоустройству участка, детских площадок, по оборудованию и комплектации групп, и по подбору кадров.
развернуть

С 1997 года детский сад возглавила Вяжевич Анна Владимировна. В связи с уменьшением количества детей одна группа была переоборудована под спортивный зал, а ещё в одной разместилась этнокомната "Беларуская хатка"
развернуть

Наши традиции.Проведение праздников и досугов

"Новый год"
развернуть

Акция " Шкатулка доброты"
развернуть

Выставка "Наши мамы мастерицы"
развернуть

Фотовыставка "Спортивная семья"
развернуть

Акция "Зажги синим"
развернуть
2022
август
16 августа, вторник

Мая малая радзіма ў лістах да сяброў

подробнее...
Меню раздела