Узаемадзеянне з установай агульнай сярэдняй адукацыі

Пераемнасць у рабоце дашкольнай установы і пачатковай школы

Пад пераемнасцю разумеецца паслядоўны пераход ад адной ступені адукацыі да іншай, які выяўляецца ў захаванні і паступовай змене зместу, формаў, метадаў, тэхналогій навучання і выхавання.

   Пераемнасць паміж дашкольнай і школьнай прыступкамі адукацыі не павінна разумецца толькі як падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе. У дашкольным узросце закладваюцца важнейшыя рысы будучай асобы. Неабходна імкнуцца да арганізацыі адзінага развіваючага свету - дашкольнай і пачатковай адукацыі.

   Каб зрабіць пераход дзяцей у школу больш мяккім, даць ім магчымасць хутчэй адаптавацца да новых умоў, настаўнікі павінны знаёміцца з формамі, метадамі працы ў дашкольных установах, паколькі псіхалагічная розніца паміж пяцігадовым і шасцігадовым дзіцем не гэткая вялікая. А азнаямленне саміх дашкольнікаў са школай, вучэбным і грамадскім жыццём школьнікаў дае магчымасць пашырыць адпаведныя ўяўленні выхаванцаў дзіцячага сада, развіць у іх цікавасць да школы, жаданне вучыцца.

   Механізм ажыццяўлення пераемнасці, яго састаўныя часткі функцыянуюць з дапамогай пэўных формаў і метадаў, якія рэалізуюцца ў працэсе  арганізаванай дзейнасці адміністрацыі, педагогаў ДУ, настаўнікаў пачатковых класаў па стварэнні ўмоў для эфектыўнага і бязбольнага пераходу дзяцей у пачатковую школу.

   Формы ажыццяўлення пераемнасці могуць быць разнастайнымі і іх выбар абумоўлены ступенню ўзаемасувязі, стылем, зместам узаемаадносін адукацыйных устаноў. Звычайна ў пачатку навучальнага года педагогамі складаецца адзіны сумесны план, мэтай якога і з'яўляецца канкрэтызацыя работы па трох асноўных напрамках:

   1. Праца з дзецьмі:

экскурсіі ў школу;
наведванне школьнага музея, бібліятэкі;
знаёмства і ўзаемадзеянне дашкольнікаў з настаўнікамі і вучнямі пачатковай школы;
удзел у сумеснай адукацыйнай дзейнасці, гульнявых праграмах;
выставы малюнкаў і вырабаў;
сустрэчы і гутаркі з былымі выхаванцамі дзіцячага сада (вучні пачатковай  школы);
сумесныя святы  і спартыўныя спаборніцтвы дашкольнікаў і першакласнікаў;
удзел у тэатралізаванай дзейнасці;
наведванне дашкольнікамі адаптацыйнага курсу заняткаў, арганізаваных пры школе.

 
   2. Узаемадзеянне педагогаў:

Сумесныя педагагічныя саветы (ДУ і школа);
семінары, майстар-класы;
круглыя сталы педагогаў ДУ і настаўнікаў школы;
псіхалагічныя і камунікатыўныя трэнінгі для выхавальнікаў і настаўнікаў;
правядзенне дыягностыкі па вызначэнні гатоўнасці дзяцей да школы;
адкрытыя паказы адукацыйнай дзейнасці ў ду і адкрытых урокаў у школе.
 

   3. Супрацоўніцтва з бацькамі:

Сумесныя бацькоўскія сходы з педагогамі ДУ і настаўнікамі школы;
круглыя сталы, дыскусійныя сустрэчы, педагагічныя «гасціныя»;
бацькоўскія канферэнцыі, вечары пытанняў і адказаў;
кансультацыі з педагогамі ДУ і школы;
сустрэчы бацькоў з будучымі настаўнікамі;
дні адчыненых дзвярэй;
творчыя майстэрні;
анкетаванне, тэставанне бацькоў для вывучэння самаадчування сям'і НАПЯРЭДАДНІ школьнага жыцця дзіцяці і ў перыяд адаптацыі да школы;
візуальныя сродкі зносін (стэндавы матэрыял, выставы, паштовую скрыню пытанняў і адказаў і інш.);
пасяджэнні бацькоўскіх клубаў (заняткі для бацькоў і для дзіцяча-бацькоўскіх пар).


   Важную ролю ў забеспячэнні пераемнасці дашкольнай і школьнай адукацыі адыгрывае дэталёвае вывучэнне уяўленняў бацькоў і педагогаў адзін пра аднаго, што прывядзе іх да ўзаемадзеяння і распрацоўцы сумесных рэкамендацый.

   І яшчэ важную ролю, у арганізацыі пераемнасці дашкольнай установы і пачатковай школы адыгрываюць асобы выхавацеля і настаўніка. Выхавацель у дзіцячым садзе - гэта другая мама, якая можа абняць малога, пагладзіць па галоўцы. І дзіця цягнецца да свайго выхавацеля. Але вось сённяшні дашкольнік прыходзіць у школу, і яго сустракае настаўнік. Усё адразу змяняецца: вучань павінен выконваць дыстанцыю паміж сабой і настаўнікам. Таму і адаптацыя вучня да школы больш зацяжная, чым у дзіцячым садзе.

Таму асноўнымі задачамі супрацоўніцтва ДУ і школы з'яўляюцца:

стварэнне псіхолага-педагагічных умоў, якія забяспечваюць спрыяльны працяг працэсу адаптацыі першакласнікаў да школьнага навучання (натуральнасць пераходу з дзіцячага саду ў школу);
паляпшэнне падрыхтоўкі да навучання ў школе 5-6 гадовых дзяцей;
паглыбленне цікавасці да жыцця ў школе;
аказанне дапамогі сям'і ў новай сітуацыі, якая ўзнікае пры падрыхтоўцы да навучання ў школе і пры паступленні дзіцяці ў школу.

Спасылка на сайт ДУА "Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця"

https://ilya.vileyka-edu.gov.by/преемственность-дошкольной-подготовки 

свернуть

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту

У адукацыйным працэсе з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту педагогі выкарыстоўваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі і методыкі:

"Тэхналогія працэсу маўленчага і лінгвістычнага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя" (аўтар Н.С.Старжынская);

"Тэхналогія працэсу мастацка-маўленчага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя" (аўтар Дз. М. Дубініна);

"Тэхналогія алгарытмізацыі працэсу прадматэматычнага развіцця дашкольнікаў" (аўтар І. У. Жытко);

"Тэхналогія "Тэорыя працэсу музычна-творчага развіцця дашкольнікаў " (аўтар Л. С. Хадановіч);

"Тэхналогія фарміравання музычна-эстэтычнай культуры старшых дашкольнікаў сродкамі беларускага музычнага фальклору "(аўтар В. М. Анцыпіровіч);

"Педагагічная тэхналогія развіцця творчасці дашкольнікаў у рухальнай дзейнасці (аўтар В. М. Шабека);

"Тэхналогія рухальнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту" (аўтар В. А. Шышкіна);

"Тэхналогія выкарыстання гульняў з прыроднымі матэрыяламі ў працэсе экалагічнай адукацыі дашкольнікаў (аўтар Страха Е. А.);

"Тэхналогія фарміравання графічных уменняў у дзяцей 5-7 гадоў (аўтар А. В. Гарбатава);

"Тэхналогія развіцця метафарычнасці маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту (аўтар В. Л. Пашко).

    Забяспечанасць адукацыйнага працэсу метадычнымі і вучэбна-нагляднымі выданнямі серыі «Мае першыя ўрокі» на 2023/2024 навучальны год -  99.6%.
Аснашчанасць адукацыйнага працэсу ў рознаўзроставых групах №2 і №3 сродкамі выхавання, навучання, гульнямі і гульнявым абсталяваннем, камп'ютарнай тэхнікай, электроннымі сродкамі навучання, спартыўным інвентаром- 92%.

    У рознаўзроставай групе №1  абсталяваны "Куток будучых першакласнікаў", якія спрыяюць фарміраванню ў дзяцей цікавасці да школы і станоўчае стаўленне да яе, жаданне вучыцца, імкненне заняць пазіцыю школьніка, а таксама арганізацыі сюжэтна-ролевай гульні "Школа".

Изображение Изображение 

свернуть

Супрацоўніцтва з установай адукацыі "Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця"

Заняткі са старэйшымі дашкольнікамі наведваюць настаўнікі.

Изображение Изображение Изображение Изображение Изображение

Урокі ў 1-м класе наведваюць выхавацелі

Изображение Изображение Изображение Изображение 

Мерапрыемствы для выхаванцаў дашкольнай установы 

Изображение Изображение Изображение Изображение

Экскурсія ў школе для выхаванцаў старшай групы

Изображение Изображение Изображение Изображение Изображение Изображение

свернуть